У Дварэцкай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна трывожнай інфармацыі «Чернобыльское эхо памяти». Удзельнікі гэтага мерапрыемства успомнілі тыя трагічныя падзеі 26 красавіка 1986 года, калі адбылася самая буйная тэхнагенная катастрофа за ўвесь час існавання чалавечай цывілізацыі – аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Чарнобыль стаў урокам для ўсяго чалавецтв. Мы абавязаны заўсёды памятаць пра тых людзей, якія сумленна і мужна выконвалі свой абавязак, ахвяруючы жыццём.