У кніжны круіз «Читаем с увлечением, про эти приключения» 27 сакавіка адправіліся чытачы Дварэцкай сельскай бібліятэкі сямейнага чытання. Дзеці разам з героямі кніг Постнікава, Носава, Нікольскай, Сітнікава адправіліся ў дзіўнае падарожжа па рацэ Прыгод. Яны пазнавалі герояў прыгодніцкіх кніг па падзеях, якія адбываліся ў іх жыцці, адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава «Аматарам прыгод і фантастыкі»