Тыдзень дзіцячай кнігі ў філіяле “Гезгалаўская сельская бібліятэка-цэнтр экалагічнай культуры” пачаўся з займальнага вандравання “Читайте, читайте, страницы листайте!”. Дзеці акунуліся ў свет казак і прыгод. Цікава і пазнавальна прайшло вандраванне па бібліятэцы з зашыфраванымі пытаннямі і крыжаванкай, загадкамі і рэбусамі. Напрыканцы мерапрыемства дзяцей чакаў салодкі прыз.