15 красавіка ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” ладзіла Дзень адчыненых дзвярэй “Читать — значит творить”. У рамках гэтага Дня прайшла гульнёвая праграма “Усім класам у бібліятэку”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні чацвёртага класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Дзятлава”. У пачатку супрацоўніца бібліятэкі правяла экскурсію па бібліятэцы і патлумачыла дзецям, дзе можна знайсці неабходную для іх узросту літаратуру не толькі на абанеменце, але і ў чытальнай зале. Прадоўжылася мерапрыемства тым, што бібліятэкар запрасіла дзяцей у падарожжа ў краіну казак. Прайшлі “казачныя” конкурсы, якія дадалі дзецям вясёлага бадзёрага настрою і захаплення: “Самый находчивый” – у ім трэба было патлумачыць значэнні фразеалагізмаў; “Вспомни сказку” – вядучы зачытвае назвы неіснуючых казак, а ўдзельнікі павінны ўспомніць правільныя назвы. Ладзіліся таксама рухомыя вясёлыя конкурсы для дзяцей па казках “Конёк-горбунок”, “Змей Горыныч”, “Баба Яга”, “Колобок”, “Теремок”, “Волк и семеро козлят”. Для карыстальнікаў бібліятэкі аформлена кніжная выстава “Читать — значит творить”. Амаль кожны ўдзельнік мерапрыемства выбраў для сябе цікавую кнігу.