14 кастрычніка — свята дарагіх і любых матуль. Аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў выставу-пʼедэстал і фотазону “Всё на Земле от материнских рукˮ. У бібліятэку завіталі вучні 7 класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Дзятлаваˮ з класным кіраўніком Урбан Святланай Уладзіміраўнай. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй свята Дня маці і Пакроў Прасвятой Багародзіцы. Ладзілася акцыя “ЧтеНиЕЖНОСТЬˮ, падчас якой у гонар матуль дзеці разам чыталі верш Убайта Раджаба “Мамочкаˮ. У рамках прафсаюзнай акцыі “Поздравим маму вместеˮ ўдзельнікі мерапрыемства падпісалі прыгожыя каляровыя паштоўкі сваім матулям, самыя адважныя зачыталі словы віншавання.