У Войневічскай сельскай бібліятэцы – клубе 6 сакавіка было праведзена пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Сударушка», прымеркаванае да Міжнароднага жаночага дня 8 сакавіка — свята «Что на земле есть женщины прекрасней». Вясновая сустрэча была поўная цёплых віншаванняў, лірычных вершаў і песень. Усе дружна ўдзельнічалі ў вясёлых конкурсах і віктарынах. У атмасферы вясны, паэзіі і радасці гасцям сустрэчы ўручылі паштоўкі. Была падрыхтавана кніжная выстава «Все о тебе одной».