22 верасня адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Праменьчык», што працуе пры аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Для іх ладзілася восеньская палітра «Что у осени в корзинке?», якая была прысвечана чароўнай пары года восені, аформлена тэматычная кніжная выстава «Осень — время читать». Удзельнікі мерапрыемства здзейснілі цікавае падарожжа па восеньскім календары і ў гульнёвай форме даведаліся шмат цікавага аб кожным месяцы восені, складваючы з набору слоў прыкметы на кожны месяц, актыўна прымалі ўдзел у гульнях «Грыбнікі», «Лісты-пазлы», «Хто збярэ найбольш лістоў», прымалі ўдзел ў пастаноўцы сцэнкі «Спор овощей». Настрою дадалі прыгожыя песні аб восені і відэа «Три осенних наряда». Напрыканцы мерапрыемства кожны ўдзельнік атрымаў на памяць аб сустрэчы восеньскі сувенір.