16 чэрвеня ў рамках бібліятэчнага праекта “Библиотека вне стены” аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў летнюю пляцоўку чытальню пад адкрытым небам “Книжная радуга лета”. У рамках пляцоўкі з наведвальнікамі лагера “Усмешка” ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Дзятлава” ладзілася казачная гадзіна “Что за прелесть эти сказки” і займальнае падарожжа “Па старонках любімых казак” з мэтай разшырыць кругагляд і эрудыцыю дзяцей, замацаваць веды і любоў да казкі. На пляцоўцы было шматлюдна і весела. Праводзіліся “казачныя” конкурсы “Чароўны куфэрачак”, “Канёк-Гарбунок”, “Нязнайка на паветраным шары”, “Церамок” і шмат іншых, ладзіліся віктарыны, напрыканцы наведвальнікі мерапрыемства атрымалі салодкія пачастункі.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.