15 верасня для ўсіх бібліятэк Беларусі быў знамянальны святочны дзень, у Рэспубліцы адзначаўся Дзень бібліятэк. З нагоды гэтай даты ДУК «Дзятлаўская раённая бібліятэка» запрасіла сваіх чытачоў цікава і з карысцю правесці час ладзіўся бібліядзень «Чтоб шагалось в ногу с веком, приходи в библиотеку». У рамках бібліядня працавалі розныя тэматычныя пляцоўкі. Пляўцоўка фотаатэлье «Zнята» прапанавала бібліятэчны хранограф «У аб’ектыве бібліятэка», рэтравыставу «Забытыя кнігі», у фотазоне «Час чытаць» кожны жадаючы мог зрабіць памятнае фота. Пад час работы прававой пляцоўкі наведвальнікі бібліятэкі змаглі атрымаць бясплатную кансультацыю па розных пытаннях у натарыуса Дзяржаўнай натарыяльнай канторы Дзятлаўскага раёна Сёмуха Жанны Мікалаеўны, з навучэнцамі ДУА «Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» прайшла гадзіна інфармацыі «Бібліятэка ў дапамогу прававому выхаванню», дзеці даведаліся аб тым, якую прававую інфармацыю можна атрымаць у бібліятэцы. Сапраўднай святочнай падзеяй бібліядня была літаратурная гасціная «Нам ёсць кім ганарыцца» — адбылася сустрэча з мясцовай таленавітай пісьменніцай і паэткай, краязнаўцай Аленай Рыгораўнай Абрамчык. Прысутныя пазнаёміліся з цікавым насычаным жыццём і творчасцю Алены Рыгораўны. У яе выкананні гучалі прыгожыя песні і вершы. Прайшлі акцыі: «Стажор», дзе кожны мог паспрабаваць сябе ў ролі бібліятэкара, іакцыя «Павіншуй сваю бібліятэку»: стыкеры з пажаданнямі ў адрас бібліятэкі замацоўвалі на дрэве пажаданняў. Дзень атрымаўся насычаным і цікавым.