25 верасня ў г. Скідзеле прайшоў абласны фестываль-ярмарка «Дажынкі — 2021». На Дзятлаўскім падворку «Чым ганаруся, таму і пакланюся. Шчодрая Дзятлаўшчына» не толькі гасцінна, але і крэатыўна прымалі гасцей. ДУК «Дзятлаўская раённая бібліятэка» таксама прыняла ўдзел. Да прагляду была прапанавана тэматычная фотавыстава «Отрасль животноводства», якая складалася з чатырох раздзелаў: «Успех добывается трудом», «Арифметика подворья», «Что в поле родится, всё в доме пригодится» і «Великий труд человека красит».