1 жніўня, напярэдадні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у Войневіцкай сельскай бібліятэцы — клуб прайшла гутарка “Чытаем. Думаем. Выбіраем”. Бібліятэкар расказала пра значэнне ўдзелу ў выбарах кожнага грамадзяніна, аб кандыдатах у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, аб часе і месцы галасавання. Таксама прысутныя пазнаёміліся з кніжнай паліцай “Выбары-2020”.