У Раклевіцкай сельскай бібліятэцы – цэнтры традыцыйнай культуры ў рамках тэматычнага праекта «75 дзён  да Дня  Перамогі»  прайшла тэматычная раённая акцыя «Чытаем дзецям пра вайну – чытаюць дзеці пра вайну». Удзельнікамі акцыі сталі вучні 4 класа. Кожны жадаючы мог прачытаць  свой любімы верш беларускага паэта на ваенна-патрытычную тэматыку. Каб жыць — трэба памятаць, каб памятаць — трэба ведаць. І найлепшай крыніцай памяці з’яўляюцца кнігі, што і прадэманстравала мерапрыемства, якое прайшло ў бібліятэцы.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.