22 чэрвеня, у рамках акцыі “Чытаем разам пра вайну”, Гезгалаўская сельская бібліятэка-цэнтр экалагічнай культуры для пажылых людзей УАЗ “Гезгалаўская бальніца сястрынскага дагляду і Дом сумеснага пражывання” ладзіла паэтычны марафон — акцыю “Чытаем вершы пра вайну”. Прагучалі вершы сучасных беларускіх паэтаў Фёдара Чычкана, Генадзя Аўласенкі, Міколы Чарняўскага, Таісіі Трафімавай, Галіны Нічыпаровіч і г.д.