20 чэрвеня ў  рамках абласной акцыі “Чытаем разам творы пра герояў Вялікай Айчыннай вайны” Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка – цэнтр агульнадаступнай інфармацыі  прадоўжыла  паэтычны марафон – акцыю “Чытаем вершы пра вайну”.  На пляцоўцы каля бібліятэкі была арганізавана выстава – памяць “Нам жыць і помніць”. Выставу дапоўнілі альбомы “Дзеці вайны”, “Вечны агонь памяці”, “Верны сын Айчыны”, “Яны змагаліся за Радзіму” і выстава дзіцячых малюнкаў “Малююць хлопчыкі вайну”. Яе наведалі дзеці з летніка “Здаравячок” і прахожыя, каго зацікавіла выстава. Разам чыталі вершы П.Панчанкі, А.Вярцінскага, П.Броўкі, Я.Купалы. Пасля бібліятэкары  наведалі сельскі Савет, дом быта і магазін.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.