24 ліпеня Жукоўшчынская сельская бібліятэка – цэнтр духоўна-мастацкай спадчыны арганізавала у парку насупраць бібліятэкі выязны чытальны зал “Чытаем разам з сябрамі”.Наведвальнікам была прапанавана кніжная выстава “Лета пад кніжным дэвізам”. Кожны мог выбраць сабе кнігу,пагартаць любімы часопіс. Для дзяцей праведзеныўрок бяспечных паводзін ”Дзе хаваецца небяспека”. Гаворка ішла аб тым, што рабіць калі вы заблукалі ў лесе, як правільна паводзіць сябе на вадаёме або падчас навальніцы.Добрым сябрам для дзяцей стала кніжка В.Дынько “Дзе хаваецца небяспека, альбо слушныя гісторыі ад бабы Валі”, у якой яны знойдуць адказы на пытанні, што рабіць у розных жыццёвых сітуацыях.