6 мая, да Дня Перамогі, Гезгалаўская сельская бібліятэка-цэнтр экалагічнай культуры правяла патрыятычныя чытанні “Чытаем творы прысвечаныя  Вялікай Айчыннай вайне”, каб ушанаваць памяць тых, хто ваяваў за сённяшняе мірнай неба. На мерапрыемста была запрошана Акрытава Таццяна  Барысаўна, дачка ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Акрытава Барыса Аляксеевіча. Яна падзялілася ўспамінамі пра свайго бацьку, які ваяваў у той  далёкай вайне. Дзеці паглядзелі дакументальны фільм пра  вайну, яны  былі не толькі  ўдзельнікамі мерапрыемства, але і самі прынялі ўдзел, падрыхтавалі вершы ваеннай тэматыкі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.