Адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі распачаўся ў філіяле “Жукоўшчынская СБк” гульнёвай праграмай “Чытайце самі — чытайце з намі”.Мерапрыемства наведалі вучні 1-4 класаў аздараўленчага лагера “Сонейка” ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс “Жукоўшчынскі дзіцячы сад-базавая школа”. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з кнігамі дзіцячых беларускіх пісьменнікаў. Весела прайшла гульня“Даскажы слова”, “Розум перамагае сілу”. Вучні ў цікавай форме вершаў — заданняў змаглі здзейсніць падарожжа ў краіну Ведаў. Бібліятэкар правяла экскурсію па бібліятэцы, пазнаёміла дзяцей з выставамі, якія дзейнічаюць у бібліятэцы. Да свята кнігі ў бібліятэцы аформлена рэкамендацыйная выстава “Сузор’е кніжных навінак”.