21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У нашым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якую ён лічыць роднай. З гэтай нагоды ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі прайшоў Дзень беларускай кнігі “Чытая Радзімы старонкі”. Удзельнікі — наведвальнікі дзённага знаходжання грамадзян сталага ўзросту ДУ“Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна” і карыстальнікі бібліятэкі. Прысутныя напісалі дыктоўку “Роднае слова”. Своеасаблівую атмасферу стварылі цікавыя заданні і конкурсы, накіраваныя на кемлівасцьі выяўленне творчых здольнасцей. У фае для карыстальнікаў і гасцей бібліятэкі быў прадстаўлены чытацкі салон “Буцік лепшых беларускіх кніг”. Дзе кожны мог выбраць сабе кнігу па душы. Усім жадаючым паспрабаваць і замацаваць свае веды ў беларускай мове і літаратуры бібліятэкары падрыхтавалі выпрабаванні: “Перакладзі на беларускую мову”, “Дэбют у паэзіі”. Дзень роднай мовы пакінуў ва ўсіх часцінку дабрыні, любові да роднай мовы.