1 жніўня ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы адбылася тэматычная сустрэча з адвакатам на тэму «Змяненні ў працоўным заканадаўстве ў Рэспубліцы Беларусь». З лекцыяй выступіла Галіна Васільеўна Прэдка, загадчык юрыдычнай кансультацыі Дзятлаўскага раёна. На сустрэчы былі асветлены розныя  пытанні па змянні Працоўнага кодэкса. Карыстальнікі бібліятэкі змаглі задаць пытанні, якія тычацца падстаў спынення працоўнага дагавору, спынення працоўных адносін па ініцыятыве наймальніка, гарантыі пры звальненні. На сустрэчу была таксама запрошана загадчыца натарыяльнай канторы Жанна Мікалаеўна Сёмуха. Яна засяродзіла ўвагу на разнастайных выпадках з вопыту натарыуса.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.