З 15 па 19 сакавіка ў раёне праходзіла акцыя “Цані сваё здароўе”. Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка-цэнтр агульнадаступнай інфармацыі далучылася да гэтай акцыі. На абанеменце была аформлена кніжная выстава “Я здароўе зберагу, сам сабе дапамагу”. На ёй прадастаўлена літаратура па правільнаму харчаванню, фізкультуры і спорце, водалячэнню і інш., наведвальнікам уручалі памяткі і каляндарыкі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.