Аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі за перыяд з 15 па 19 сакавіка далучыўся да раённай акцыі “Цані сваё здароўе”. Для таго, каб яшчэ раз натхніць карыстальнікаў бібліятэкі весці здаровы лад жыцця і берагчы сваё здароўе, выконваць усе рэкамендацыі па прафілактыцы захворванняў, у бібліятэцы была аформлена тэматычная выстава  “Цані сваё здароўе”. Карыстальнікам бібліятэкі былі ўручаны маляўнічыя закладкі і каляндарыкі з правіламі распіраторнага этыкета, якія прадаставіла ДУ «Дзятлаўскі рай ЦГЭ». Шануйце сваё здароўе разам з намі!

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.