3 сакавіка ў Наваельнянскай бібліятэцы адбылася вельмі цікавая сустрэча з настаяцелем Наваельнянскай царквы ў гонар Ражджаства Прасвятой Багародзіцы пратаіерэем Валерыем Мануйла. Удзельнікі мерапрыемства – члены аматарскага аб’яднання “Мудрасць +”. Размова вялася пра месца духоўнай літаратуры ў сучасным жыцці, ці актуальная яна цяпер, адносіны моладзі да такой літаратуры. Пратаіерэй Валерый адказваў на пытанні, якія ўзнікалі ў час размовы і падарыў бібліятэцы Святое Евангеліе,перакладзенае на сучасную рускую мову. Да мерапрыемства была падрыхтавана і раскрыта выстава-агляд праваслаўнай літаратуры “Іскрынкі святла”. Мерапрыемствы прайшлі ў рамках Тыдня Праваслаўнай кнігі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.