З мэтай папулярызацыі сацыяльна значнай літаратуры, у рамках бібліякроса “Сваё – значыць лепшае”, філіял “Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання” ладзіў інфармацыйную выставу – агляд “Цікавыя імёны беларускай літаратуры” ў філіяле “Дварэцкі Дом культуры”. Прысутныя пазнаёміліся не толькі з новай мастацкай літаратурай, але і з галіновай: даведачнай, навукова – папулярнай. З кнігамі, прысвечанымі захаванню гістарычнай памяці, умацаванню нацыянальнай  і міжнароднай бяспекі, пра генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Кнігамі вядомых аўтараў В. Ліхадзедава, А. Мукавозчыка, А. Лакотка і іншых. Такія выставы раскрываюць фонд бібліятэкі, развіваюць цікавасць чытачоў да літаратуры рознай тэматыкі, знаходзяць свайго чытача, спрыяюць прапагандзе беларускай кнігі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.