Напярэдадні навагодніх свят у філіяле “Жукоўшчынская сельская бібліятэка – клуб” аформлена выстава-інсталяцыя “Цуд навагодняй цацкі” з прыватнай калекцыі мясцовай рукадзельніцы, чытачкі бібліятэкі Веры Грыгелевіч, якая робіць свой вольны час творчым. Стварае цікавыя і прыгожыя вырабы, радуе сваіх блізкіх і знаёмых незвычайнымі падарункамі, цікава і з карысцю праводзіць свой адпачынак.Чытачы могуць убачыць гатовыя вырабы: Дзяды Марозы і Снягурачкі, навагоднія ялінкі, чароўныя куфэрачкі і шкатулкі, навагоднія боцікі і многае іншае. Разам з вырабамі наведвальнікі могуць пазнаёміцца з кнігамі, якія дапамогуць стварыць з падручных матэрыялаў цікавыя рэчы. Выстава выклікае ў наведвальнікаў добры настрой і станоўчыя эмоцыі, хочацца не гледзячы на ўзрост верыць у казку. Запрашаем наведаць нашу выставу!

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.