Да 110-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Максіма Танка ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка–цэнтр зносін і інфармацыі” прайшла паэтычная хваля “Цуд паэзіі Максіма Танка”, удзельнікамі якой былі вучні 9”А” класа УА “Наваяльнянская сярэдняя школа”. Бібліятэкар расказала біяграфію паэта, яго творчы шлях. Жыццё Максіма Танка-актыўнае, багатае на падзеі і факты, насычанае стваральнай энэргіяй.  Яго паэзія-яркая выдатная з’ява ў беларускай літаратуры. Максім Танк – паэт-рамантык і паэт-філосаф. Удзельнікі з задавальненнем чыталі ўголас вершы паэта: ”Нарач”, “Табе”, “Зязюлька” і паслухалі цудоўную песню на верш  “Завушніцы” у выкананні ансамбля “Песняры”.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.