30 чэрвеня летняя пляцоўка чытальня пад адкрытым небам “Кніжная вясёлка летаˮ аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі звінела дзіцячымі галасамі і вясёлым смехам. На пляцоўку завіталі выхаванцы УА “Дзіцячы яслі-сад №1 г. Дзятлаваˮ. Для іх ладзіліся чучныя чытанні “Цуда-кніжкі — цуда-дзецям”. Дзеці адправіліся ў цудоўную казачную краіну, а дзеля таго, каб туды папасці, ім трэба было разгадаць усе казачныя загадкі і пытанні віктарыны, паўдзельнічаць у фізкультхвілінцы, якую ўсім дзецям прапісаў доктар Айбаліт. Пасля ўсіх выпрабаванняў дзеці слухалі казку “Дзюймовачкаˮ Ганса Хрысціяна Андэрсэна.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.