8 красавіка ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы прайшла экскурсія для 1 “А” класа  сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава. У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з бібліятэкай, наведалі яе аддзелы, нагадалі аб правілах паводзін і правілах карыстання бібліятэкай. Бібліятэкар ладзіла агляд дзіцячых часопісаў і кніг, дзеючых выстаў. Таксама для дзяцей была падрыхтавана гульнёвая праграма.Здзейсніўшы падарожжа па бібліятэчных залах, дзеці выказалі жаданне запісацца ў бібліятэку і быць добрымі і акуратнымі чытачамі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.