29 красавіка ў Дзятлаўскую раённую бібліятэку завіталі вучні 1 “Б” класа ДУА “Сярэдняй школы №1 г. Дзятлава” з класным кіраўніком Якабчук Наталляй Барысаўнай. З мэтай прыцягнуць увагу першакласнікаў да бібліятэкі і прывіць любоў да кнігі для дзяцей ладзілася экскурсія па бібліятэцы. Бібліёграф аддзела абслугоўвання распавяла дзецям як патрэбна захоўваць кніжны фонд, як знайсці патэбную кнігу і пазнаёміла з правіламі карыстання і паводзін у бібліятэцы. Напрыканцы кожны выбраў для чытання цікавую кнігу ці часопіс. На развітанні задаволеныя дзеці абяцалі часта наведваць бібліятэку са сваімі бацькамі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.