Вучні 1 “А” класа ДУА “Казлоўшчынская СШ” наведалі бібліятэку з экскурсіяй “Цудоўная краіна – бібліятэка”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з правіламі карыстання бібліятэкай, паводзін у бібліятэцы, карыстання кнігай. Затым паглядзелі мультфільм “Грышкіны кніжкі”, разгадвалі загадкі па казках, разглядалі кніжкі-малышкі, кніжкі-цацкі, гукавыя кніжкі, кніжкі-раскладанкі, дзіцячыя часопісы, а кніжку, якая іх асабліва зацікавіла ўзялі з сабою.