Паглядзіце! Да варот
Едзе,едзе Новы Год!
Гэта ж нам яго прывёз
Барадаты Дзед Мароз,
Падарункаў цэлы воз
І Снягурачку прывёз.
Не толькі дзеці, але і дарослыя чакаюць ад Новага Года сапраўдных цудаў. 23 снежня супрацоўнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзілі для чытачоў бібліобуса касцюміраваннае віншаванне “Цуды пад Новы Год”. Падарыць чытачам радасць і станоўчыя эмоцыі прыехалі Дзед Мароз і Снягурачка. Яны пажадалі моцнага здароўя, вясёлай святочнай атмасферы, каб зімовыя дні былі яскравымі і запамінальнымі і, каб ў гэтым ім дапамаглі цікавыя кнігі.