3 лістапада ў філіале “Жукоўшчынская сельская бібліятэка — клуб” прайшла гадзіна даверу “Цвяроза пра алкаголь”. Бібліятэку наведалі вучні аздараўленчага лагера “Сонейка” ДУА “Вучэбна – педагагічны комплекс “Жукоўшчынскі дзіцячы сад — базавая школа” разам з настаўнікамі Ерамейчык Вольгай Мікалаеўнай і Кашко Янінай Іосіфаўнай. Бібліятэкар разам з вучнямі ўспомнілі і пагаварылі пра шкодныя звычкі, якія закранаюць усіх нас і які ўплыў на здароўе яны аказываюць. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з тэматычнай выставай “Шкодныя звычкі — хваробы сястрычкі”. У прапаванай ўвазе наведвальнікаў літаратуры расказваецца пра шкоду, якую наносяць здароўю алкаголь, табак і наркотыкі. На прыканцы мерапрыемства пагутарылі, як не дапусціць уцягванне дзяцей і падлеткаў у шкодныя звычкі.