29 сакавіка ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі Вензавецкая сельская бібліятэка — цэнтр духоўнай асветы і культуры ладзіла мерапрыемства прысвечанае беларускім перыядычным выданням “Да чаго цікава ўсё на свеце пазнаць”. Вцыхавнцы дзіцячага садка здзейснілі невялікае падарожжа па старонках часопіса “Вясёлка”. Бібліятэкар пачытала маленькім удзельнікам вершы апавяданні, казкі, скарагаворкі.