3 верасня да Дня беларускага пісьменства ў філіяле “Раклевіцкая сельская бібліятэка – клуб” прайшоў покліч мінулага “Нябесная заступніца зямлі беларускай”. На мерапрыемстве дзеці пачулі цікавы аповед пра Еўфрасінню Полацку, пра дзяцінства Прадславы, чаму яна змяніла сваё імя, як яна стала святой заступніцай беларускай зямлі, пра яе жыццё ў манастыры, асветніцкую дзейнасць, заснаванне жаночых і мужчынскіх манастыроў, будаўніцтва царквы Спаса. Пачулі пра вандроўку Еўфрасінні ў Іерусалім, аб тым, дзе зараз знаходзяцца яе святыя мошчы, пра стварэнне крыжа Еўфрасінні Полацкай – святыні Беларусі. Удзельнічалі ў віктарынах і конкурсах.