14 сакавіка ў Раклевіцкай сельскай бібліятэцы – цэнтры традыцыйнай культуры адбылося пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Спадчына” — гадзіна цікавых паведамленняў “Да грамніц не скідай з рук рукавіц”. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся,  што ў гэты дзень пільна прыглядаліся да стану надвор’я.  Прыкмет існавала багата: “На Грамніцы адліга — з ураджаю будзе фіга”, а яшчэ ў адлігу казалі: “Калі на Грамніцы нап’ецца певень вадзіцы, дык на Юр’е  наесца вол травіцы” і інш. Са старажытных часоў лічыцца, што ў гэты дзень зіма сустракаецца з летам.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.