Пайшла Каляда,Каляда,
Вінаградная, красная,зялёная.
Выхадзілі,гулялі калядоўшчыкі,
Прыхадзілі,прыгулялі к гаспадараву двару.
Шчадрыцеся, гаспадары,жывіце год да ста так,
Хай едуць у вашы двары прыбытак і дастатак!
Працягваем падарожжа з бібліятэкай — бібліобусам па аддаленых вёсках нашага раёна. 13 студзеня бібліятэкары ДУК ”Дзятлаўская раённая бібліятэка” разам з творчым калектывам сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва ДУК”Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці“ ладзілі зімовыя шчадроўкі “Ішла Калядка калядуючы” для жыхароў вёсак Руда-Яварская, Капці, Скрундзі, Чарлёнка, Падвялікае. На кожным прыпынку вяскоўцаў віталі калядоўшчыкі, спявалі калядныя песні, ладзілі калядныя варожбы, якія былі ўцехаю і забаваю,бо заўсёды неслі чалавеку надзею. Жыхары віталі Казу – сімвал урадлівасці і дабрабыту – заклікалі яе на свае падворкі, бо ёсць павер’е: ”Дзе каза ходзіць,там жыта родзіць”. Людзі загадвалі на тое, што новы год будзе лепшым, жадалі моцнага здароў’я, дабрабыту, мірнага неба, дастатку ў кожным доме.