Дзень праваслаўнай кнігі ладзіўся ў філіяле “Гезгалаўская  сельская бібліятэка—цэнтр  экалагічнай культуры”.У рамках  Дня для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Залаты ўзрост” прайшла гадзіна духоўнасці “Да не погаснет в душах свет”. Лейтматывам зацікаўленай размовы можна лічыць мудрыя словы старца Макарыя Оптынскага: “Чытанне духоўных кніг прасвятляе наш розум і паказвае шлях да выратавання, жывіць душу так, як фізічная ежа жывіць цела”. Прычым размова ішла не толькі аб праваслаўнай кнізе, а ўвогуле аб літаратурных творах, якія нясуць дабро, дапамагаюць людзям пазнаць сэнс жыцця, навучыцца хрысціянскай любові.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.