У 2025 годзе ў Рэспубліцы Беларусь святкуюць 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Вялікая Айчынная вайна назаўсёды засталася ў памяці народа не толькі як адна з самых трагічных падзей у сусветнай гісторыі, але і як час мужнасці, стойкасці і гераізму. У рамках 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне бібліятэкі раёна імкнуцца нагадаць і пазнаёміць карыстальнікаў з ваеннай літаратурай, якая перадае дух эпохі, раскрывае лёсы герояў і дапамагае асэнсаваць трагедыю вайны праз асабістыя гісторыі, прымаюць актыўны ўдзел у абласных і раённых праектах, акцыях.
Мэта абласнога праекта “Чытаем разам пра вайну: 80 кніг да Перамогі” – папулярызацыя навукова-папулярных і мастацкіх выданняў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне. Што тыдзень на сайце Дзятлаўскай раённай бібліятэкі, Ютуб-канале, сацыяльных сетках ВКонтакте, Аднакласнікі размяшчаецца матэрыял, дзе любы жадаючы можа азнаёміцца як з кнігамі, так і паглядзець відэаролікі вершаў вуснамі дзяцей “Там на вайне”.
1 красавіка дадзены старт абласному відэачэленджу “Імёны Перамогі” пра герояў Вялікай Айчыннай вайны. Падрыхтаваны відэазапісы, якія расказваюць пра ўраджэнцаў рэгіёна – партызанаў, працаўнікоў тылу, дзяцей вайны і іншых герояў. Прадстаўлены відэаролікі пра камандзіраў першага партызанскага атрада на Дзятлаўшчыне Мікалая Вахоніна і Валянціна Біцько; вязніцу Вялікай Айчыннай вайны Надзею Палуян, жыхарку вёскі Хвінявічы; ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Марыю Пуйта, франтавую медсястру, якая ваявала на Бранскім, Цэнтральным, 1-ым Украінскім і 2-ым Беларускім франтах, занесена ў Кнігу Славы Дзятлаўскага раёна; успамінамі пра свайго бацьку Мікалая Шчапко, які быў расстраляны за сувязь з партызанамі, падзялілася яго дачка Марыя Шыдла, жыхарка вёскі Погіры.
Гезгалаўская сельская бібліятэка ў рамках інтэрактыўнага патрыятычнага праекта “Гартаючы гісторыі старонкі” прадставіла анлайн-рэпартаж “Адгалоскі мінулай вайны” з успамінаў Аляксандра Волкава, унука ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Фёдара Волкава.
Праца ў рамках праектаў працягваецца. Няхай кожная прачытаная кніга, створаны відэаролік, відэазапіс стане мостам паміж мінулым і будучыняй. Чытайце, памятайце, ганарыцеся!
Вялікая Айчынная вайна 1941–1945 гг. доўжылася 1418 дзён і начэй. Гэтая трагедыя прайшла праз кожную сям’ю і сэрца кожнага грамадзяніна: забіта не менш за тры мільёны мірных грамадзян і ваеннапалонных; сагнана ў нямецкае рабства больш за 380 тысяч чалавек, многія з якіх не вытрымалі невыносныя ўмовы жыцці і працы.
Вялікая Айчынная вайна 1941–1945 гг. доўжылася 1418 дзён і начэй.
У год 80-годдзя Вялікай Перамогі мы з вялікай павагай успамінаем подзвіг усіх, хто ваяваў за нашу Радзіму супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вельмі важна не забываць і перадаваць нашчадкам гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, расказваць пра яе герояў і іх подзвігі, пра мірных жыхароў, якія прайшлі праз цяжар ліхалецця і захавалі мужнасць, добрае сэрца і любоў да Радзімы.
Да 80-годдзя Вялікай Перамогі ў бібліятэках ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка“ адбудзецца шэраг мерапрыемстваў.
План мерапрыемстваў бібліятэк ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” да 80-годдзя Перамогі.