Да Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле “Жукоўшчынская сельская бібліятэка-клуб” прайшла гадзіна роднай мовы “Дала мне маці гэту мову”. Наведвальнікі бібліятэкі пазнаёміліся з літаратурай беларускіх пісьменнікаў, якія перажывалі за лёс роднай мовыі лічылі найпрыгажэйшай у славянскім свеце. Мала хто задумаўся над тым, якія цікавыя творы ў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, як прыгожа размаўляюць персанажы на беларускай мове. Мы пяшчотна называем сваю мову роднай, матчынай. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.