Шмат нечаканых бяспечных сітуацый можа ўзнікнуць у паўсядзённым жыцці. Каб не разгубіцца і яшчэ больш не нашкодзіць сабе альбо каму-небудзь, дапамагчы зберагчы здароўе ці нават жыццё, трэба ведаць як паводзіць сябе і не панікаваць. У час летніх канікул аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі сумесна з інспектарам Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Міклаш Мартай Уладзіміраўнай правялі акцыю «Дапамажы сабе і іншым, ці бяспечнасць у надзвычайных сітуацыях ». Шмат карыснай інфармацыі даведаліся малодшыя карыстальнікі бібліятэкі аб розных надзвычайных сітуацыях і іх папярэджанні. Дзецям для нагляднага напаміну былі пакінуты на памяць інфармацыйна-маляўнічыя буклеты, закладкі для кніг.