14 лютага ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры зносін і інфармацыі адбылася гутарка – успамін «Дарогамі Афганістана», на якую былі запрошаны наведвальнікі старэйшага ўзросту. Размова вялася аб трагедыі афганскай вайны, успаміналі загінуўшых землякоў. Многія з прысутных асабіста ведалі Аляксандра Шылава, загінуўшага ў Афганістане земляка. Затым удзельнікі пазнаёміліся з кніжнай выставай прымеркаванай да 30-годдзя вывада савецкіх войск з Афганістана.