Што можа быць весялей і цікавей чытання любімых кніг на свежым паветры, гульняў і сэлфі. На тэрыторыі перад Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкай 15 жніўня праведзены кніжны пікнік «Давайце любімыя кніжкі адкрыем». Бібліятэкары падрыхтавалі для дзяцей кнігі пра жывёл, расліны і казачных герояў. Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел як у знаёмстве з цікавымі кнігамі на лужку, так і ў гульнях у жмуркі і даганялкі, настольныя гульні, адказвалі на пытанні казачнай віктарыны, фатаграфаваліся з кнігамі. У выніку пікніка бібліятэка атрымала 3 новых чытача, 1 новую чытаючую сям’ю.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.