3 студзеня ў Гезгалаўскай сельскай бібліятэцы – цэнтры экалагічнай культуры прайшла патрыятычная гадзіна “Давайце ганарыцца, што мы — Беларусы!”, прымеркаваная да 100-годдзя заснавання Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
На мерапрыемства былі запрошаны выхаванцы аздараўленчага лагера “Зімовы гарадок” ДУА “Гезгалаўская сярэдняя школа”. Прысутныя пазнаёміліся з гістарычнымі звесткамі стварэння БССР. У ходзе мерапрыемства вучні чыталі вершы пра Беларусь і ў выкананні Шыкуць Ксеніі і Жамайтук Анастасіі прагучалі песні “Беларусь мая”, “Матуля Беларусь” і “Краіна мая — Беларусь”.
БССР стала асновай сённяшняй беларускай дзяржаўнасці. 100 гадоў БССР — гэта 100 гадоў адкрыццяў, дасягненняў, развіцця. Дзякуючы сваім намаганням народ Беларусі заклаў аснову для нашай сённяшняй радзімы — Рэспублікі Беларусь.