Агляд літаратуры для дзяцей “Даведаемся пра праваслаўе” ладзіўся ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц”. Бібліятэкар пазнаёміла з кнігай “Біблія для дзяцей” – самай важнай кнігай на свеце, з мастацкай літаратурай, якая выйшла ў выдавецтве “Беларуская Праваслаўная Царква”, кнігамі пра вернасць, сяброўства, каханне Барыса Ганагі. Напрыканцы паразважалі над такімі народнымі павер’ямі: “У Бога ўсяго многа”; “Хто рана ўстае, таму Бог падае”, “Даў Бог рукі, а вяроўкі самаму трэба віць”, “Богу памаліся, ды за справу бярыся”, “Той не сумуе, хто на Бога спадзяецца”.