Вензавецкая сельская бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і культуры прыняла ўдзел у свяце касцоў у рамках раённага праекта “Дбайных людзей славім – весела час бавім”. Бібліятэкарам была арганізавана выстава, прысвечаная 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. А для дзяцей ладзілася летняя пляцоўка з літаратурнымі героямі, цікавымі кніжкамі і гульнямі.