25 жніўня Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання прыняла ўдзел у Свяце Каравая які праходзіў у аграгарадку Дварэц у рамках раённага праекта «Дбайных людзей славім – весела час бавім». У рамках свята бібліятэкар прапанавала карыстальнікам кніжную выставу «Гродзенская вобласць – вехі гісторыі» да 75-годдзя з часу ўтварэння Гродзенскай вобласці і «Нашай гаспадарцы – 70 год» прысвечанай юбілею КСУП “Дварэц – агра”.