28 лістапада ў філіяле “Наваельнянская ГПБц” прайшоў агляд кніг Г і С. Трафімавых “Дед Природовед о тайнах и загадках природы”. Бібліятэкар пазнаёміла юных чытачоў з выдатнай серыяй кніг пра жывёльны і раслінны свет, пра геаграфію і тайны прыроды.У нашым свеце ёсць шмат пытанняў, на якія ніхто не можа даць адказ. Але! На старонках кніг аршанскіх пісьменнікаў Галіны і Сяргея Трафімавых з серыі “Рассказы Деда Природоведа” вы знойдзеце масу новага і цікавага. Дзеці з задавальненнем разгадвалі сканворд, рэбус і загадкі.
Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава ”Загадки Деда Природоведа”.
