26 чэрвеня, да Дня моладзі,у рамках акцыі “ДеньЧ! Время Читать!”, бібліятэкар Раклевіцкай сельскай бібліятэкі – цэнтра традыцыйнай культуры арганізавала чытальную залу пад адкрытым небам “Летняя Чыталія”. На працягу дня працавала моладзевая пляцоўка“Молодежное, летнее PROчтение”. Чытачы мелі магчымасць пазнаёміца з навінкамі літаратуры.А затым стаць удзелікамі народных танцаў — “Крыжачок”, “Падыспань” , “Польку беларускую”, якія арганізавалі работнікі мясцовага сельскага Дома культуры.