28 верасня адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Вясёлы мурашнік», якое працуе пры аддзеле абслугоўвання і інфармацыі ДУК «Дзятлаўская раённая бібліятэка». Удзельнікі аб’яднання — вучні 3 «Б» класа УА «Гімназіі №1 г. Дзятлава». Акцыя «Дети за мир на планете» была прымеркавана да Дня міру ў Год народнага адзінства. Адмова ад гвалту і войнаў — гэта не проста гучныя словы, а неабходнасць для далейшага развіцця чалавецтва. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся аб гісторыі заснавання Міжнароднага дня міру, паспрабавалі адказаць на пытанне «Што такое мір?» і як яны разумеюць гэта слова, разам з бібліятэкарам папрактыкавалі арыгамі і зрабілі белых галубкоў — сімвал Міру.