Гэту краіну нельга знайсці ні на адной карце свету. Туды не ходзяць цягнікі і не лётаюць самалёты, але яна ёсць — гэта цудоўная краіна, адкуль усе мы родам – краіна маленства.
Да Міжнароднага Дня абароны дзяцей у Казлоўшчынскай ГПБц 1 чэрвеня прайшло свята дзяцінства “Детства славная пора”. На яго былі запрошаны выхаванцы старэйшай групы ДУА “Казлоўшчынскі яслі — сад” са сваімі выхавацелямі.Загадчык бібліятэкі Людміла Хілімончык павіншавала са святам і адкрыццем летняга кніжнага сезону. Дзеці завіталі ў госці да Бабы Ягі і адгадалі яе загадкі, за якія атрымалі салодкія пачастункі.Казачныя госці ліса Аліса і кот Базіліо весела правялі гульнёвую праграму, жартуючы (падсмейваючы) адзін з аднаго. У час гульняў хлопчыкі“лавілі” рыбу, а кот стараўся яе ўкрасці. Напрыканцы разам з казачнымі героямі,на памяць аб сустрэчы,правялі конкурс малюнкаў на асфальце “Мір і сонейка для ўсіх” .