На чарговым пасяджэнні аматарскага аб’яднання “Сцяжынка”, якое працуе пры філіяле “Казлоўшчынская ГПБц”, прайшла экалагічная гадзіна “Дикие и домашние – все такие важные”. Рабяты дзяліліся расказамі пра птушак і звяроў, якія жывуць у іх дома, у бабуль. Гародка Максім,Сіняк Дзіма і Лішык Максім падрыхтавалі цікавыя паведамленні пра сабак. З дзікіх жывёл на гэты раз больш падрабязна разглядзелі ваўка, балотную чарапаху і лісу. Паглядзелі цікавы відэаролік пра сяброўства чалавека з дзікімі звярамі. Пачутае і ўбачанае замацавалі адказамі на пытанні віктарыны “Животные родного края”. Напрыканцы дзеці пазнаёміліся з кнігамі з выставы “Птушкі, звяры – нашы сябры”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.